ІМЯ (НАЗВА)
· У сучасным свеце так сталася, што быць беларускамоўным і/альбо гадаваць беларускамоўных дзяцей – патрабуе вялікіх асабістых высілкаў. Тое ж самае датычыцца выкладчыкаў, якія свядома абіраюць мову выкладання беларускую.
· Брак літаратуры, падтрымкі, нейкіх прэферэнцый, звязаных з беларускамоўнасцю.
· Беларуская мова не ўспрымаецца як мова навукі, мова, на якой адбываецца нешта цікавае, што дае табе перавагу перад носьбітамі іншых моваў.
· Другая праблема ўзнікла пасля 2020 году і масавай міграцыі беларусаў: адарванасць дзяцей, падлеткаў і сем’яў ад сяброў, асабліва беларускамоўных, улічваючы іх працэнт у агульнай колькасці беларусаў, што змянілі краіну пражывання.
· У новай краіне дзеці, падлеткі і сем’і натуральным чынам вымушаны адаптавацца да новых умоваў, вучыць мову краіны прыбыцця, інтэгравацца ў новае грамадства, што разрывае сувязі як з Беларуссю, так і з беларускай мовай і беларускай ідэнтычнасцю.
· Асобна стаяць дзеці са змешаных сем’яў, дзе адзін з бацькоў, часцей за ўсё маці, дае дзецям сваю мову, чытае кнігі, размаўляе на беларускай, а сферы прымянення звычайна няма, што паніжае статус беларускай мовы ў вачах дзяцей.
· Важна таклама выдзеліць эмацыйны і фізічны стан дзяцей і падлеткаў, якія вымушаны жыць у стане пастаяннага стрэсу ў Беларусі, альбо ў краіне пераезду.
Такім чынам падсумуем існуючыя праблемы, а пасля дадзім варыянт рашэння з дапамогай адпачынку ў міжнародным летніку "Злёткі":
● нізкі статус беларускай мовы. Рашэнне: беларускамоўнасць дае магчымасць адпачыць на моры і прыняць удзел у міжнародным летніку..
● разрозненасць беларускамоўных дзяцей і падлеткаў. Рашэнне: праз удзел у летніку "Злёткі" падлеткі і дзеці завядуць новыя знаёмствы з беларускамоўнымі беларусамі, што жывуць зараз у розных краінах свету, а таксама створаць уласнае кам’юніці.
● беларускамоўнасць, як прыкмета адарванасці ад натоўпу, “не такі”. Рашэнне: знаёмства і сустрэча ў летніку "Злёткі" з такімі ж беларускамоўнымі падлеткамі і дзецьмі з розных краінаў.
● брак прыродазнаўчага навуковага кантэнту, нізкі статус беларускай мовы, як мовы навукі. Рашэнне: навучанне ў паспяховых беларускамоўных педагогаў, стварэнне ўласнага беларускамоўнага кантэнту.
● стрэсавыя ўмовы існавання дзяцей і падлеткаў апошнія тры гады. Рашэнне: фізічнае і эмацыйнае аздараўленне на моры.
Мы ўсе зараз раскіданыя па свеце, зусім па розных краінах, і надзвычай важна прытрымлівацца таго, што нас усіх яднае. Для нас гэта, канечне, Беларусь і беларуская мова, але ж есць тое, што аднолькавае для ўсіх краін нашай пранеты, і бедных, і багатых, і сярэднеразвітых, тое, што накіравана на паляпшэння жыцця кожнага, дабрабыт і ахову нашай планеты. Тое, што дазваляе не замыкацца ў мясцовых праблемах, але знайсці сябе ў адкрытым глабальным свеце.
Мы надаем вялікую ўвагу Мэтам Устойлівага развіцця, дэманстрацыі іх важнасці і сувязі з жыццём.
Пад час летніка мы падтрымліваем наступнае:
Біёлаг, міжнародны выкладчык біялогіі па праграме IB, адукацыйны навігатар, навуковы кансультант і метадыст. За плячыма праца ў прыватных школах і дзяржаўных універсітэтах. Арганізацыя студэнцкіх і падлеткавых летнікаў
Навуковая частка падрыхтаваная ў тандэме фізікі і біялогіі
МАЯК У ПОЦІ
ДЭНДРАПАРК У ШЭКВЕЦІЛІ